| "Віня-Пых аб'яўляе Файны-Конкурс" |
[Jul. 10th, 2008|12:00 pm] |
Выдавецтва 'Белы Крумкач' і 'Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані' аб'яўляюць конкурс на найлепшы здымак са сваім мядзьведзікам. Вашыя здымкі зь дзяцінства з плюшавым мядзьведзем дасылайце на адрас vinia.pych@gmail.com да канца ліпеня. Уласьнік найлепшай фатакартачкі атрымае ўнікальны падарунак - фота пераможцы будзе надрукаванае ў другой кнізе прыгодаў Віня-Пыха. Тры найлепшыя здымкі будуць узнагароджаныя кніжкамі. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў жніўні і апублікаваныя на афіцыйнай старонцы выданьня www.vinia-pych.com . Арганізатары таксама пакідаюць за сабой права публікацыі дасланых здымкаў у жывым дзёньніку Віня-Пыха www.vinia-pych.livejournal.com |
|
|
| Віня-Пых у Беластоку |
[Jan. 5th, 2008|07:49 pm] |

 @ картачак Міра Лукша
У Беластоку адбылося цудоўнае спатканьне са Сваякамі і Знаёмцамі. МІОТу было столькі! што ледзь дадому давез. |
|
|
| Віня-Пых ужо ў Беларусі |
[Jan. 5th, 2008|06:11 pm] |
 Прыбягаў тут надоечы да мяне запыханы Парсючок, паказваў вось такую кніжку. Казаў, што там напісана пра Ўсіх Нас і нават пра Лыску, які ня быў. Адразу ж пасьля яго заглядаў Восьлік Іа і панура жаліўся, што маўляў ходзяць чуткі пра тое і пра гэта, і яшчэ - што кніжка зусім не пра нас. Дык вось я кумекую, што з гэтай нагоды мне кумекаць. На вокладцы быццам бы я, але каб упэўніцца пайду да Савы, няхай мне пачытае. Бо ж самі ведаеце - па пчолах можна ўсяго спадзявацца...
Кніжку ўжо можна набыць ва Ўправе БНФ і ў кнігарні knihi.net
Смачнага Вам МІОТу, ой МЁДу, ой Чытаньня. |
|
|